Люты

The Role-Playing Game Primer and Old-School Playbook. Chris Gonnerman

Я думаў, што купляю кнігу, каб падтрымаць аўтара Basic Fantasy RPG, а яна выявілася вельмі карыснай! Я раней гуляў толькі ў D&D 5e, і ніколі не гуляў у гульні старой школы, і не ведаў, напрыклад, што калі нічога не напісана, дзверы трэба лічыць заклінаванымі (stuck). Прыклады стварэння падзямелляў, канвертацыі дадзеных паміж Basic Fantasy RPG і Swords & Wizardry таксама былі вельмі карысныя.

Я збіраюся паспрабаваць правесці гульню па Basic Fantasy RPG, і гэтая кніга была для мяне вельмі карыснай, негледзячы на свой невялікі памер.

Май

Contos Exemplares. Sophia de Mello Breyner Andresen

Гэту кнігу мне падаравалі ў мінулым годзе, і я толькі зараз яе прачытаў. Яна выявілася вельмі кароткай: хоць у ёй і 200 старонак, але шрыфт вялікі.

Апавяданні мне спадабаліся. Хоць яны і, магчыма, крыху занадта рэлігійныя для мяне (я не звык такое чытаць), яны (прынамсі многія з іх) прасякнутыя надзеяй і верай у лепшы свет. Яны пісаліся ў час Салазара, і (як дарэна паяснілі мне ўводзіны) Сафія дэ Мэла Брэйнар Андэрсан хацела паказаць, што, хоць рэжым і называў сябе хрысціянскім, ён такім зусім не быў. Што хрысціянства — гэта пра дапамогу бедным, пра ежу для галодных і лекі для хворых. А не пра прыўмнажэнне грошай і захаванне ўлады.

Дэ Мэла Брэйнер Андэрсан праводзіць паралелі паміж біблейскімі часамі і Партугаліяй ей часоў, але, чытаючы зараз, мімаволі дабудоўваеш іх далей у часе, — да сягадзення, — і ў прасторы, — да Беларусі. Надзея на справедлівейшы свет ёсць. А дыктатуры звяргаюцца.

em torno de camélias, com um porto. Recolhado por Manuel Cabral

Ліпень

Welsh Fairy Tales, Myths & Legends. Claire Fayers

Жнівень

Legendy i Latte. Travis Baldree

Дожджань (гэта як снежань, толькі без снегу)

Дороги дождя. Алан Чароит