Студзень

Dungeons and Dragons and Philosophy : Read and Gain Advantage on All Wisdom Checks. Christopher Robichaud, William Irwin (рэдактары)

Люты

Амбасада : Вершы свае і чужыя. Марыя Мартысевіч

Морфология волшебной сказки. В. Я. Пропп

Сакавік

Bridge of Words : Esperanto and the Dream of a Universal Language. Ester Schor.

Спадабалася. Гэта такая двойнасная кніга: аўтарка адначасна і расказвае пра гісторыю эсперанта, і пра сваю гісторыю сярод эсперантыстаў.

Мне вельмі спадабаўся акцэнт на супольнасці моўцаў, а не на мове per se. Калі я хадзіў на прэзентацыю эсперанта на Мінскім фестывалі моў, прэзентатарка амаль увесь час патраціла на граматыку. І ні слова пра тое, навошта тая граматыка патрэбная. У гэтай кнізе амаль ні слова пра граматыку, затое шмат пра тое, што эсперантыст_кі шукаюць і знаходзяць у эсперанта.

Негатыўны момант — мне не спадабалася, калі яна ўзялася трактаваць в'етнамку. Яна сама запыталася, атрымала адказ («Не») і сама ўчытала ў яе адказ свае ідэі... Так не робяць.

Кубок лунника. Анна Борисовна Клименко

Нядрэнна. Чытаецца лёгка. Персанажы харызматычныя, жарсці моцныя, свет цікавы.

На жаль, у сюжэце праглядвае зашмат белых нітак. Хацелася б болей логікі. Сюжэт маскіруецца пад дэтэктыў, але без фінальнага задавальнення ад раскрыцця загадкі. Бо яе было немагчыма разгадаць (напрыклад, бо мы маем справу з вар'ятамі; або выяўляецца, што разгадка паясняецца нейкімі законамі свету, пра якія нам не расказалі).

Але зацягвае: прачытаў за тры дні.

Пенелапіяда. Маргарэт Этвуд

Вельмі спадабалася! Пенелопа апісвае сваю версію падзей з Іліяды і Адысеі. Яна піша апісвае з царства Аіда для людзей нашага часу. У гэтай невялікай кніжцы ў ідэальнай прапорцыі спалучаюцца спалучаецца старажытнае і сучаснае, нізкае і высокае.

Мне вельмі спадабаўся беларускі пераклад. Я хацеў працытаваць урывак сваім рускамоўным знаёмым, палез у інтэрнэт за рускім перакладам — і расхацеў цытаваць, бо ён куды шарэйшы за беларускі. Ложкай дзёгцю выявілася тарашкевіца (чаму тады назва на наркамаўцы?? як на мяне, «Пенелапіяда» мусіць быць пра Пенелопу, а пра Пэнэлёпу хай будзе «Пэнэляпіяда»...), але яе хутка перастаеш памячаць.

Красавік

Я прыду за табой у аўгусце. Каміла Цень

Цікава, чытаецца лёгка. Трасянка тут не проста так — аўтрака звяртае увагу на простых людзей, якія на гэтай трасянцы размаўляюць. Можа, гераіня і не ведае літаратурнай беларускай (як і рускай, у тэорыі — праўда, на практыцы яе мову можна перапісаць іншай арфаграфіяй, і атрымаецца літаратурная руская). Можа, і не ходзіць на модныя выставы. Але яна добрая і мудрая.

Мне асабіста здалося, што з гэтым крыху перабаршчылі ў бок экзатызацыі: яна не проста добра ведае людзей і Беларусь, яна штожніўня адчувае нейкую магічную сувязь са светам.

Але ў цэлым мне падабаецца, што гэта гісторыя пра рускамоўных (ну, трасянкамоўных, але будзем чэснымі) «несвядомых» беларусаў. Гісторыя, для якой няма месца ў рускай літаратуры, і якая гучыць фальшыва па-беларуску. Не ведаю, ці добра атрымалася, але ідэя дакладна слушная.

A jeśli to my. Becky Albertalli i Adam Silvera.

Май

Высшая Школа Библиотекарей : Магия книгоходцев. Милена Завойчинская

Слухаў як аўдыёкнігу. Няхітрая гісторыя пра пападанку, у якой усё атрымоўваецца. Тэма бібліятэк, на жаль, не раскрытая: у кнізе болей-менее звычайны магічны свет з мінімальным бібліятэчным антуражам. Я шмат ад яе не чакаў, таму і не расчараваўся. Нармальная кніга, каб забіць вушы, калі кудысьці ідзеш ці прыбіраешся дома. З роллю несур'ёзнай кнігі для адпачынку «Магія кнігаходцаў» спраўляецца. Дарэчы, агучка вельмі якасная.

Чэрвень

Вещие сестры. Терри Пратчетт

Ліпень

The Utopia of Rules : On Technology, Stupidity, and the Secret Joys of Bureaucracy. David Graeber

Час second-hard : Канец чырвонага чалавека. Святлана Алексіевіч

Верасень

Embedded Heart. Jess Sebastian

Вельмі спадабалася! ♥ Падабаюцца галоўныя героі (Кетэк такі relatable з яго спробамі ўцякаць ад размоў!). Падабаецца свет (за рахунак таго, што ён фэнтэзійны, з ім лягчэй сябе асацыяваць — ніж, напрыклад, са Штатамі ў «A jeśli to my»). Падабаецца сюжэт. Вельмі задаволены, хачу болей такіх кніжак.

Кастрычнік

Опасные советские вещи : Городские легенды и страхи в СССР. Александра Архипова, Анна Кирзюк

Міфатворчасць. Кацярына Ваданосава

Сірэны спяваюць джаз. Таццяна Нядбай

Доросла. Галина Крук

21 lekcji na XXI wiek. Yuval Noah Harari

Wiedźma. Anna Sokalska

Відкривати тут. Марія Козиренко

Мне не вельмі зайшлі гэтыя вершы. Негледзячы на тое, што аўтарка ў апісанні прэтэндуе на нейкую ўніверсальнасць (кніга і для тых, і для гэтых, для ўсіх), гэта вершы не для мяне.

Лістапад

Cemetery Boys. Aiden Thomas

Цудоўна! Вельмі спадабалася.

Калі чэсна, я заўсёды падазрона ставіўся да рамантыкі з прывідамі. Але іншыя фактары пераважылі (гэта гарадское фэнтэзі! з гейскай рамантыкай!) — і я вельмі рады, што выбраў гэту кніжку.

Я хачу болей такіх кніжак.

Гэта кніга пра лімінальнасць, якая мне такая блізкая. Лацінаамерыканцы ў штатах; брухэкс, якія атрымалі сілы ад Панны Смерці; трансгендэры ў цыснарматыўным грамадстве і геі ў гетеранарматыўным; чалавек без магіі ў сям'і брухэкс. Ва ўсіх гэтых выпадках ёсць пэўнае знаходжанне на мяжы, калі ты быццам бы свой, а быццам бы і чужы адначасна. Мне гэта блізка.

Сам магічны складнік быў дзіўным і, будзем чэсныя, крыху непрыемным. Панна Смерць — не тое боства, да якога лёгка звыкнуць. (Хаця калі гаварылі пра Дзень мёртвых, я думаў пра Дзяды.)

Але ў маім выпадку гэта дадавала інтрыгі сюжэту. Я не вельмі разумею лацінаамерыканскую культуру з яе ўшанаваннем Панны Смерці, і таму я не мог здагадацца пра канцоўку аж да самага канца. І канец выявіўся нечаканым і вельмі, вельмі прыгожым.

Я слухаў аўдыёверсію ў чытанні Аві Рокэ, і якасць цудоўная.

Право на чари. Террі Пратчетт

Нядрэнна, але крыху расчараваў пераклад. У арыгінале шмат моўных гульняў, і перакладчык Аляксандр Міхельсон (ці Міхельсан?) не заўсёды знаходзіць аналагічныя адпаведнікі ва ўкраінскай.

Само гэта не так страшна — ну, не знайшліся адпаведнікі, ну то й не знайшліся. Але чамусьці рэдактарам прыйшло ў галаву пазначаць такія месцы, дзе пераклад не вельмі ўдалы, зноскамі з арыгінальнымі значэннямі — і такім чынам усе гэтыя недакладнасці кідаюцца ў вочы, што не дае нармальна ўспрымаць тэкст.

Wszyscy kłamią. Seth Stephens-Davidowitz

Не вельмі. Аўтар згадвае цікавыя рэчы, але недастаткова задумваецца пра абмежаванні свайго пункту гледжання.

Żertwa. Anna Sokalska

Снежань

Шістка воронів. Лі Бардуґо

Japanaj rakontoj. Ĉif Toŝio (складальнік)